Фонд BYSOL эвакуяваў сям’ю з чатырох палітрэпрэсаваных
Фонд BYSOL эвакуяваў сям’ю з чатырох палітрэпрэсаваных. Гэта маці і тры дачкі Барысовіч. 22 лютага гэтага году да іх дадому прыйшлі з ператрусам. Дзве з сясцёр падазраваліся ў перакрыцці дарог, ім прысудзілі хімію.

Яна і Таццяна Барысовічы
Трэцяя была незалежнай назіральніцай. Маці адбыла 15-суткавы арышт за тое, што, нібыта, не адчыніла дзверы пры ператрусе. Сям’я была вымушаная хавацца ад сілавікоў, пакуль з дапамогай BYSOL ім не ўдалося выехаць з краіны.
– Хочам выказаць падзяку Байсолу, які дапамог эвакуявацца нашай сям’і з Беларусі, у якой нам пагражала крымінальная адказнасць за нязгоду з сацыяльнай палітыкай дзяржавы. Нам дапамаглі ў многіх сферах і адказвалі на пытанні ў любы час сутак.
Цяпер Барысовічы будуюць новае жыццё ў іншай краіне і ўдзячныя за дапамогу, паведамляе BYSOL.
Беларускае Радыё Рацыя