Фонд “Kraj do Zycia” распачынае праект жаночых сустрэч у Варшаве
Запрошаныя спікеры на трэнінгах абмяркуюць жаночую салідарнасць, адзінства і падтрымку, падзеляцца натхняльнымі прыкладамі паспяховых жанчын, а таксама разгледзяць розныя шляхі самарэалізацыі і ўдасканалення.
Сёння ўдзельнікаў чакае першая сустрэча. Выступоўцам стане актывістка і сертыфікаваная трэнерка па развіцці навыкаў самапрэзентацыі Алеся Каролік.

“Нягледзячы на тое, што мы пастаянна запускаем новыя праекты, пра нашых палітвязняў мы таксама не забываемся”, – зазначае кіраўніца Фонду “Kraj do Zycia” Марыя Мароз.
-Літаральна нядаўна змаглі выехаць беларусы, якія расказвалі, што пры затрыманні зараз схіляюць да супрацы адразу электрашокерамі. Раней гэта было патрымаць у камеры – халоднай, без вады і так далей, хоць гэта таксама не мяккія метады. Усё гэта працягваецца. Зараз на павестцы дня страшныя падзеі ва Украіне. Але і ў Беларусі нічога не спыняецца. Людзі ў зняволенні пакутуюць. Знаходзяцца там толькі таму, што яны перашкаджалі аднаму чалавеку.
“Падтрымліваць людзей па розных накірунках – важная задача нашага Фонду”, – падкрэслівае Марыя Мароз.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя