Гадавіна прыняцця першай Канстытуцыі Беларусі
У Беларусі сёння – Дзень Канстытуцыі. 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Апазіцыя БНФ у галасаванні не ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзення пасады прэзідэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.За амаль трыццацігоддзе па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнка і яго атачэння ў Канстытуцыю тройчы ўносілі змены, якія перадусім былі скіраваныя на ўзмацненне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзян, ці ведаюць яны што за дзяржаўнае свята 15-га сакавіка і свае правы па Канстытуцыі:
– Не ведаю.
– Не ведаю які.
– Дзень прыняцця Канстытуцыі.
– Дзень Канстытуцыі. Мы маем права на адпачынак, права на свабоду слова напэўна.
– Напэўна Канстытуцыі.
– Дзень Канстытуцыі. Усё забыла.
– Дзень Канстытуцыі. Маем права на працу, права на адукацыю. Самы галоўны дакумент.
– Дзень прыняцця Канстытуцыі.
Апошнія змены ў Канстытуцыю былі ўнесеныя летась. Галоўнае, што яны фактычна абнулілі мінулыя тэрміны кіравання краінай Аляксандра Лукашэнкі і надалі прававы статус новаму органу вертыкалі – Усебеларускаму народнаму сходу.
Беларускае Радыё Рацыя