Галоўнага рэдактара „Рэгіянальнай газеты” абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі



Галоўнага рэдактара маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіч абвінавачваюць «у распаўсюдзе загадзя ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на СК.

Галоўнаму рэдактару “Рэгіянальнай газеты” інкрымінаваны артыкул 369-1 КК. Як дыскрэдытуючыя Беларусь і органы ўлады ў Следчым камітэце разглядаюць артыкулы, апублікаваныя ў газеце з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года.

«У артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

Манцэвіч быў затрыманы 15 сакавіка. У яго прайшоў ператрус. 18 сакавіка ён не выйшаў на волю пасля 72 гадзінаў з моманту затрымання. Пазней стала вядома аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, аднак аб сутнасці прэтэнзій не паведамлялася.