Гамяльчук распавёў пра змены на аэрадроме ў Зябраўцы і вакол яго
Жыхар адной з вёсак Гомельскага раёна, размешчанай каля старога аэрадрома ў Зябраўцы, дзе зараз размяшчаецца расейская ваенная база, распавёў выданню «Флагшток» пра змены, звязаныя з функцыянаваннем базы.

Паводле вяскоўца, з аэрадрому выгналі ўсіх беларускіх жаўнераў, «іх перасоўванні вакол аэрадрому ў апошні час амаль не відаць».
«Цяпер там увялі нешта накшталт рэжыму сакрэтнасці: расейскія вайскоўцы палохаюць вясковых, што тэрыторыя вакол аэрадрому замініравана, каб не лазілі там», – распавёў жыхар.
«Некаторыя мяркуюць, што яны там рыхтуюцца да прыёму авіяцыі. Тут складана дакладна казаць, але па напружанні вайскоўцаў заўважна, што да чагосьці рыхтуюцца», – адзначыў вясковец.
Беларускае Радыё Рацыя