Гарадзенскага адваката Аляксандра Бірылава пазбавілі ліцэнзіі

Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі 16 чэрвеня пастанавіла, што гарадзенскі адвакат Аляксандр Бірылаў больш не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі. Рашэнне аб пазбаўленні іх ліцэнзіі прынята 16 чэрвеня ў сувязі з “недастатковай кваліфікацыяй”, сказана ў паведамленні.
Бірылаў абараняў палітвязня журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс, журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйку, музыку Ігара Банцэра, рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту, журналіста Дзяніса Івашына, іншых вядомых людзей.
Раней Бірылаву некалькі разоў давалі адтэрміноўку на атэстацыі, цяпер жа зусім пазбавілі ліцэнзіі.