Гарадзенскі фатограф Валеры Юдзін знаходзіцца ў ІЧУ



Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з затрыманым учора фатографам Валерам Юдзіным, паведамляюць праваабаронцы.

На ім мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ.

Валеры — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой горад Гродна». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Захоўваў бел-чырвона-белы сцяг, які да 1995 года вісеў на будынку аблвыканкама.