Гарадзенскую пенсіянерку асудзілі за лайк карыкатуры на Лукашэнку
Рэпрэсіі ў Беларусі. Cуд Кастрычніцкага раёна Гародні вынес рашэнне па справе Таццяны Мацяеўскай. Пенсіянерку абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, піша ПЦ «Вясна».
Вядома, што жанчына працуе санітаркай у доме-інтэрнаце. Таццяну Анатольеўну абвінавацілі ў тым, што яна двойчы лайкнула ў аднакласніках карыкатуру на Лукашэнку. Сваёй віны жанчына на судзе не адмаўляла, пры гэтым бок абвінавачвання настаяў на тым, што гэта яшчэ і «працяглае злачынства». Нібы пасля таго, як жанчына паставіла лайк, гэтая карыкатура пачала паказвацца яшчэ і на яе старонцы. Падчас спрэчак гэтую характарыстыку пракурор усё ж выключыў.
Жанчыну асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».
Беларускае Радыё Рацыя