Генадзь Коршунаў: Грамадства Беларусі зведала татальны маштаб калектыўнай траўмы пасля падзей 2020 года



У Варшаве адбылася прэзентацыя вынікаў даследавання «Беларускае грамадства і што адбываецца з траўматычным вопытам апошніх гадоў». 

Старшы даследчык Цэнтра Новых Ідэй, сацыёлаг Генадзь Коршунаў акрэсліў глыбіню і ступень траўматызацыі беларускага грамадства: 

-Гвалт прымяняўся супраць самога чалавека, яго знаёмых, сяброў альбо сям’і больш чым у 90% пратэстнай часткі беларускага грамадства. Досьвед медыятраўмы, якая насамрэч працягваецца і зараз, таксма практычна ўсеагульная. 30% пратэстнай часткі грамадства перажылі гвалт над сабой, больш за палову бачылі гвалт сваімі вачыма, больш за траціну бачылі гвалт у інтэрнэце, 6% – гэта тыя, што атрымалі інфармацыю пра гвалт з першых рук.

Па словах Генадзя Коршунава, адным са спосабаў беларусаў пераадолець калектыўную траўму падчас палітычнага крызісу, з’яўляецца рамантызацыя мінулага, максімальная апалітычнасць і звароты па медыка-псіхалагічную дапамогу.

Беларускае Радыё Рацыя