Генадзь Коршунаў: Слабыя месцы Беларусі – унутраная палітыка і ўмовы працы медыя
Беларускі Цэнтр Новых Ідэй прадставіў уласную распрацоўку – індэкс рэзіліентнасці, які праектаваўся для аналізу наступстваў цэлага каскаду выклікаў, якія ўзрушылі Беларусь у 2020-21 гадах.

Асноўныя паказнікі індэксу прадставіў Старэйшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў:
– Самая складаная сітуацыя складваецца ў рамках узаемаадносін дзяржавы і грамадства, эксперты ацанілі гэта як крытычны індэкс: – 3. Станоўчы напрамак, ён адзіны станоўчы па ўсіх сферах – гэта дыяспара. Адзінае пазітыўна ацэненае з 18 напрамкаў, тое што разбурае, тое, што атручвае сістэму. Гэты кірунак аховы правапарадку, гэта знешняя палітыка дзяржавы, гэта стаўленне грамадства і дзяржавы, а таксама медыйная разнастайнасць у краіне.
На думку Генадзя Коршунава, вынікі даследавання могуць прымяняцца пры распрацоўцы праграм рэфармавання Беларусі па ўсіх асноўных напрамках развіцця краіны. Азнаёміцца з актуальнымі значэннямі індэкса рэзіліентнасці Беларусі можна праз сайт Цэнтра Новых Ідэй.
Беларускае Радыё Рацыя










