Генадзя Драздова абвінавачваюць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”
Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі „Пагоня” затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў.

Адразу паведамлялася, што супраць Генадзя Драздова заведзена крымінальная справа за „актыўны ўдзел у акцыях пратэсту” у 2020 годзе (арт. 342 КК). Цяпер стала вядома, што яго таксама вінавацяць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 арт. 361-4 КК)
Суд над ім адбудзецца 2 траўня ў Менгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Пісарэвіч.