Генпракуратура хоча ўвесці сістэму дзяржкантролю за дзецьмі ў інтэрнэце



Пра гэта расказаў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук. «Як варыянт, гэта можа быць абмежаванне часу знаходжання дзяцей у сетцы інтэрнэт, прымяненне магчымасцяў штучнага інтэлекту для абмежавання доступу да розных рэсурсаў», – патлумачыў Стук.

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў у сваю чаргу прапануе ўвесці адказнасць за прагляд парнаграфіі з удзелам непаўналетніх. Выявіць такіх, па словах намесніка міністра Генадзя Казакевіча, нескладана – ёсць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне.