Глебу Вятошкіну змянілі прысуд з «хатняй хіміі» на калонію
У Вярхоўным судзе 8 жніўня адбыўся чарговы суд над асуджаным раней па пратэсных артыкулах бармэнам гомельскага бара «Кватэрнік» Глебам Вятошкіным.

Нагадаем, 30 траўня Гомельскі абласны суд вынес Вятошкіну прысуд (пяць гадоў «хатняй хіміі»), абвінаваціўшы яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Прадстаўнік пракуратуры ў судзе запытаў паўтара гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Судовая калегія Вярхоўнага суда падтрымала запыт пракурора.
вясна