Год за кратамі берасцейскі палітвязень Мікалай Папека
Год – столькі адбывае пакаранне па крымінальнаму палітычна матываванаму артыкулу берасцейскі палітвязень Мікалай Папека. Ён знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15 Магілёва.

Падставай да змяшчэння за краты пружанскага паэта і пчаляра Міколая Папека стала карагодная справа. Спачатку палітвязень знаходзіўся на хіміі, але пазней быў зменены рэжым. Вядома, што ў часе хіміі на яго аказваўся ціск.
Спачатку было прысуджана два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. Але пасля паўторнага суда было дададзена яшчэ 8 з паловай месяцаў калоніі.
Мікалай Папека – гэта лаўрэат літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, заснавальнік штогадовай літаратурнай Мядовай прэміі. Свой 60-гадовы юбілей сустракаў за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя