Гомельскага грузчыка асудзілі на два гады калоніі па „справе Зэльцэра”
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес прысуд грузчыку Гомельскага вінзавода Дзмітрыю Малашанку, абвінаваціўшы яго ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).

Пад суд Дзмітрый Малашанка трапіў за два каментары „У краіне страшней, чым у Самалі” і „Калі б была ў мяне стрэльба і да мяне ламаліся б такія людзі, я б таксама абараняў свой дом, толькі б барыкады зрабіў”.
Пра Малашанку вядома, што ён удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі і прымаў удзел у якасці дружынніка ў свой выходны дзень на выбарах у 2020 годзе. А яшчэ мужчына ў судзе шчыра не разумеў за што яго судзяць.