Гомельскі журналіст Яўген Меркіс правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3



Гомельскі краязнаўца і журналіст Яўген Меркіс правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што “не пагаліўся”. Цяпер, па звестках “Штодня”, ён знаходзіцца ў звычайнай камеры, адчувае сябе нармальна.

Што вядома на гэты момант па справе журналіста? Ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Яго абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). Журналісту пагражае ад 2 да 6 год зняволення. 13 верасня ў журналіста прайшоў вобшук, у яго канфіскавалі носьбіты інфармацыі, а самога журналіста затрымалі. Таксама вобшукі прайшлі ў бацькі Яўгена і ў яго знаёмай. Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.