ГУБАЗіК апублікаваў „пакаяльнае відэа” з жыхаром Ліды з-за татуіроўкі „Пагоня”



ГУБАЗіК апублікаваў „пакаяльнае відэа” з жыхаром Ліды з-за татуіроўкі „Пагоня”.

Паводле сілавікоў, жыхар Ліды Аляксандр Пячко атрымаў у сацсетках папярэджанне пра тое, што мае на руках „экстрэмісцкую” татуіроўку — герб „Пагоня”.

Мужчына прыйшоў у міліцыю, дзе з ім запісалі „пакаяльнае відэа” і прымусілі паабяцаць пазбавіцца ад яе.