ГУБАЗіК прыйшоў у чарговую арганізацыю — на гэты раз у турыстычны „АэраБелСэрвіс”



ГУБАЗіК прыйшоў у чарговую арганізацыю — на гэты раз у турыстычны „АэраБелСэрвіс”.

З’явіліся „пакаяльныя відэа” з дырэктарам кампаніі і двумя супрацоўнікамі. На ім двое затрыманых „прызнаюцца” ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яшчэ адзін мужчына кажа, што хацеў дапамагчы свайму затрыманаму калегу і праз працоўны кампутар выйшаў з яго Telegram-сесіі на тэлефоне — за гэта яго і затрымаў ГУБАЗіК. Паведамляецца, што былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў „АэраБелСэрвіс”.

„АэраБелСэрвіс” заснаваны 4 ліпеня 1994 года і з’яўляецца адным з вядучых беларускіх тураператараў.

Раней сілавікі правялі ператрус у „Белагра” — было затрымана больш за 20 чалавек.