ГУБАЗіК затрымаў 60 чалавек за адзін дзень
Лукашэнкаўскія карнікі з ГУБАЗіку за 9 сакавіка затрымалі 60 чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Яўген Пілецкі.

Паводле яго слоў, сілавікі шукаюць „схаваныя ячэйкі экстрэмістаў і іх памагатых, у тым ліку якія фінансуюць злачынную дзейнасць супраць Беларусі”.
Толькі за ўчорашні дзень супрацоўнікі ГУБАЗіКу «адпрацавалі» больш за 60 чалавек. 21 з іх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пяцёра – да крымінальнай.
Беларускае Радыё Рацыя