ГУБАЗіК затрымаў 60-гадовую жыхарку Фаніпаля за «экстрэмісцкія» рэпосты
На «пакаяльным» відэа Вольга Краўчук кажа аб тым, што яе затрымалі з-за таго, што ўбачылі на тэлефоне «рэпосты» з TUT.ВY, «Вясны» і іншых «экстрэмісцкіх» крыніц.

Таксама жанчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў паслявыбарчых мітынгах — яна кажа, што гэта радасць і шчасце, што ў Беларусі былі такія мірныя акцыі пратэсту.
Паводле сілавікоў, Вольга арыштаваная на 15 сутак.