ГУБАЗіК затрымаў былога сілавіка за падтрымку пратэстаў



У набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале паведамілі пра затрыманне былога сілавіка. Мужчыну арыштавалі ў Магілёве.

Па дадзеных тэлеграм-канала, „у каментарах затрыманы абражаў усю праваахоўную сістэму і вышэйшых службовых асоб Беларусі, а таксама ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне”. На так званым „пакаяным” відэа мужчына заявіў, што з 2007 па 2012 год ён праходзіў навучанне ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, а з 2012 па 2015 год працаваў у Следчым камітэце Магілёва.

„У 2020 годзе ў сувязі з нязгодай з вынікамі выбараў прэзідэнта падпісаўся на шмат дэструктыўных каналаў, якія пазней былі прызнаны экстрэмісцкімі, дзе пакідаў каментары абразлівага характару аб кіраўніцтве краіны, а таксама супрацоўніках праваахоўных органаў”, — сказаў ён.