ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, на аўтамабілі якога былі сляды ад налепкі з Пагоняй



Як паведамляюць сілавікі, супрацоўнікі ГУБАЗіК заўважылі аўтамабіль са слядамі адклеенай сімволікі, калі вярталіся „з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чату”. Паводле іх, уладальніка машыны „узялі на карандаш”.

Затрыманы мужчына ў „пакаяльным” відэа „прызнаецца” у тым, што на ягоным аўто была налепка ў выглядзе герба „Пагоня”, якую ён зняў. Паводле мужчыны, яго затрымалі за «ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у жніўні ў Менску”.