Ідэолаг памёр пасля затрымання



У Жодзіне пасля затрымання сілавікамі памёр намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Кавальскага завода цяжкіх штамповак Яўген Іваноў. Такую інфармацыю распаўсюдзіў рэсурс «Мотолько Помоги».

Па яго дадзеных, ідэолаг быў затрыманы ўвечары 30 жніўня пасля працы, яго павалілі на зямлю, запіхнулі ў машыну і павезлі. А на наступны дзень з’явіліся спачуванні ад калектыва завода ў сувязі са смерцю Яўгена Іванова. Яму было 34 гады.

Што менавіта адбылося, пакуль невядома.