Ігар Ільяш: У Беларусі ўзяты курс на пабудову таталітарнай дзяржавы



13 ліпеня журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы за «здраду дзяржаве».

А ўжо сёння актывісту Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй «хіміі». Таксама быў затрыманы навуковец-фізік і вайсковы эксперт Ягор Лебядок.

Наяўнасць узаемасувязі паміж гэтымі падзеямі каментуе муж Андрэевай, журналіст Ігар Ільяш:

– Калі гэта ўзаемазвязана, то толькі ў кантэксце кампаніі масавых рэпрэсій, якая распачалася ўлетку 2020 года, і вось гэтага курсу на пабудову таталітарнай дзяржавы, таталітарнага грамадства, таталітарнага рэжыму. У прынцыпе рэпрэсіўныя захады за апошнія паўтары-два гады, безумоўна, узаемазвязаныя. Сёння палявая журналістыка ў Беларусі памерла, гэта дакладна, але не памерла журналістыка ў прынцыпе.

Па словах Ігара Ільяша, Кацярына Андрэева збіраецца падаваць апеляцыйную скаргу на прысуд. Пры негатыўным развіцці падзей Андрэева можа апынуцца на волі толькі ў 2029 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Ігара Ільяша і адкрытых крыніц