Ігар Тышкевіч: РПЦ працягвае заставацца ў Беларусі «рычагом мяккай сілы»
Сярод апошніх падзей у Беларускім экзархаце: пераход святароў у Сусветны патрыярхат і адпраўка святара-„добраахвотніка” на вайну Расеі ва Украіне.

Працяг далейшых дзеянняў РПЦ у Беларусі падчас адмысловай анлайн-сустрэчы пракаментаваў палітолаг Ігар Тышкевіч:
– У Беларускім экзархаце Рускай праваслаўнай царквы, якая называецца ў афіцыйных дакументах Беларуская праваслаўная царква, уплыў РПЦ на беларускую палітыку той жа самы. Адзін са святароў з Менска адправіўся на вайну спавядаць расейцаў. Калі ты беларус, то якая твая справа да гэтай вайны, тым больш на баку акупанта. Так званыя патрыятычныя кружкі казацтва шчодра фінансаваліся і падтрымліваліся царквой, візіты і расейскіх прапагандыстаў, і баявікоў з так званых ЛНР – таксама Рускай праваслаўнай царквой.
Па словах Ігара Тышкевіча, Расейская праваслаўная царква на фоне вайны страчвае вернікаў і парафіі. У выніку яна можа страціць колькаснае лідарства ў свеце і стаць толькі трэцяй па памеры, саступіўшы першыя два месцы румынскай і ўкраінскай.
Беларускае Радыё Рацыя