Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак



Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая. Пра гэта паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на музыку Фёдара Жывалеўскага, які сядзеў на Акрэсціна разам з Банцэрам.

“Яму далі 15 сутак, і ён лёг і спаў на стале, пакуль усе нерваваліся, каму што дадуць”, — кажа Фёдар Жывалеўскі. Па словах Жывалеўскага, Банцэру “18 адміністрацыйных артыкулаў павесілі”.

Да гэтага ў праўладным тэлеграм-канале было апублікавана “пакаяльнае відэа” з музыкам. У каментары да відэа паведамлялася: “вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па арт.130 КК Рэспублікі Беларусь за яго дзейнасць у сацыяльных сетках”.