Ігару Аліневічу 40 гадоў



24 верасня спаўняецца 40 гадоў вядомаму беларускаму анархісту, палітвязню Ігару Аліневічу.

Аліневіча, засуджанага на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, летась этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую турму. Пасля гэтага яго неаднаразова змяшчалі ў ШЫЗА. На знак пратэсту ён трымаў галадоўку. Апякунка анархіста Ігара Аліневіча ў кампаніі “Пакуль усе не будуць вольныя”  Аліна Коўшык ініцыявала стварэнне муралу, прысвечанага Ігару.

Мурал паўстане сёння на ўваходзе ў варшаўскі бар “Карма”. Маляваць мурал пачнуць а 18-ай гадзіне. Таксама там можна будзе пакінуць ахвяраванні на падтрымку Ігара і іншых зняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя