Ірыне Леўшынай падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай
Разгляд яе справы ў суде раней адклалі.

Ірыну Леўшыну, а таксама былога дырэктара кампаніі Дзмітрыя Наважылава затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яны праходзяць па адной справе з былым намеснікам дырэктара кампаніі мэдыямэнэджэрам Андрэем Аляксандравым і Ірынай Злобінай, якіх затрымалі 12 студзеня 2021 года. Фігуранты справы абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, здрадзе дзяржаве, нявыплаце падаткаў, падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў беспарадках.
Усе чацвёра прызнаныя палітвязнямі. Судовы працэс пачаўся 6 чэрвеня ў Менскім областным судзе. Справу разглядае суддзя Вячаслаў Тулейка. 29 чэрвеня на працэсе абвясцілі перапынак не менш як на два месяцы ў сувязі з правядзеньнем экспертызы. Чакаецца, што разгляд справы адновіцца пасля 5 верасня.