„Каб было добра, не было б вайны, а быў мір”
Свет сустрэў новы 2023 год. У большасці краін Еўропы Новы год пачаў адзначацца 1 студзеня ў XV—XVI стагоддзях, гэта датычыць і Беларусі. Яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага, у сярэдзіне чатырнаццатага стагоддзя, зафіксавана святкаванне менавіта 1-га студзеня.

З якімі надзеямі беларусы сустрэлі 2023 год, нашае радыё пацікавілася ў жыхароў Пінска:
– З наступнага года чакаем толькі ўсяго добрага, галоўнае – міру. І каб усе былі па магчымасці здаровымі, каб эканамічная стабільнасць была ў кожнага ў хаце. А самае галоўнае – здароўе.
– Зніжэнне коштаў, мірнага неба, каб ва Украіне рашылі пытанне, каб было шчасце і здароўе ўсім людзям.
– Каб у нас не падымаліся кошты, для нас, пенсіянераў, гэта вельмі важна.
– Каб было добра, не было б вайны, а быў мір, каб дзеці раслі і было ўсё добра.
Дарэчы, у сацыяльных сетках, развітваючыся з 2022 годам, грамадзяне масава адзначылі, што ён быў “вельмі цяжкім і складаным”.
Беларускае Радыё Рацыя