Качанава прапанавала ствараць пры манастырах прытулкі для дзяцей
Наталля Качанава прапанавала арганізаваць прытулкі для дзяцей, якіх забралі ў бацькоў, пры манастырах.
-

Фота: t.me/bondareva_bez_kupjur
Пра гэта яна заявіла падчас нарады з кіраўніцтвам дзяржаўных органаў і праваслаўнай царквы. Качанава сказала, што падчас свайго візіту ў Маскву наведала Пакроўскі манастыр, дзе такі прытулак ужо існуе, і гэта «кранула яе да глыбіні душы».
«Далейшая сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі», – заявіла Качанава.