„Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам”
На пытанне суда, як Дар’я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям’ю, у тым ліку маю малую дачку».

«Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду. Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў бліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: „Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю”», — сказала Дар’я.
Нагадаем, пракурорка запрасіла для Дар’і два гады калоніі. Прысуд будзе абвешчаны 19 студзеня.
t.me/viasna96