Каля 30 чалавек загінулі ў Дагестане з-за выбуху на АЗС



Падчас пажару і выбуху на аўтазапраўцы каля Махачкалы загінулі 27 чалавек. Яшчэ 102 чалавекі пацярпелі.

Фота: TASS

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МНС Расеі. І сярод загінулых, і сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Трагедыя адбылася ўчора ўвечары. Па версіі следства, загарэўся аўтасэрвіс. Агонь пачаў распаўсюджвацца, дабраўся да запраўкі і ёмістасцяў побач з АЗС, яны і здэтанавалі.

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя