Каля аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць сілавікоў
Пачынаючы з 11-й гадзіны ў ваколіцах аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць ДАІ і ўнутраных войскаў.

Паводле папярэдніх звестак, у некалькіх месцах вакол аэрадрома ДАІ спыняла машыны і правярала багажнікі і дакументы кіроўцаў, паведамляе на падставе сваіх крыніц Антон Матолька. Пазней быў заўважаны рух МАЗаў унутраных войскаў да аэрадрома.
Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць, што раніцай было чуваць некалькі гукаў, падобных да выбухаў, аднак гэтая інфармацыя на гэты момант не пацверджаная.
Падпісчыкі канала «Беларусь за МКАДам» пазней паведамілі: «У Мачулішчах быў ноччу моцны выбух і раніцай 2 менш моцных. У бок аэрадрома паехаў Следчы камітэт, стаяць вайскоўцы, аўтаматчыкі і хуткая».
Беларускае Радыё Рацыя