Каштоўнасці пратэсных беларусаў: «Супраць» смяротнага пакарання і дыктатуры ды «за» – Балта-Чарнаморскі саюз і ЕЗ



Ініцыятыва «Народнае апытанне» сумесна з «Цэнтрам новых ідэй» прадставілі вынікі апытання беларусаў з пратэснымі настроямі падчас адмысловага fнлайн-брыфінгу.

Даследчыца ЦНІ Леся Руднік прадставіла асноўныя вынікі апытанняў сярод пратэсных беларусаў у Беларусі і за мяжой:

– 73% апытаных выступаюць за прыняцце закону ў дзяржаве шляхам прамой дэмакратыі. А палова аддае перавагу прадстаўнічай дэмакратыі. Крыху больш адной трэцяй лічаць, што рашэнне ў дзяржаве павінны прымаць эксперты ў адпаведных галінах. Пакуль што гэта значыць недастатковае разуменне пра дэмакратычнай аўдыторыі таго, як працуе прамая дэмакратыя, і якія складанасці ёсць у ёй у маштабе такой краіны як Беларусь. Пазітыўны момант – што вельмі мала людзей хочуць, каб у краіне была рука аднаго моцнага лідара.

Даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў адзначыў памкненне беларусаў з пратэснымі настроямі да незалежнай Беларусі, якая можа мець сувязі з ЕЗ ці Балта-Чарнаморскі саюз з Польшчай і Украінай:

– Абсалютная большасць лічыць, што саюзу з Расеяй не мусіць быць, трэба выбудоўваць такія ж стасункі, як і з іншымі краінамі. Асноўны кірунак развіцця краіны гэта Еўропа. Траціна кажа, што мы мусім нешта рабіць самі, і не ўваходзіць кудысьці. Ёсць абмеркаванне перспектыў Балта-Чарнаморскага саюзу, людзі да такой ідэі ставяцца станоўча. Калі падлічыць стаўленне да Еўразвязу і да Балта-Чарнаморскага саюзу, то другіх будзе больш.

Большасць пратэсных беларусаў лічаць, што права жанчын на аборт не павінна абмяжоўвацца дзяржавай. Прыхільнікі пратэсту катэгарычна не падтрымліваюць захаванне смяротнага пакарання і складаюць 85% ад усіх апытаных.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя