Касцюговай і Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі



Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму (такі тэрмін і патрабаваў пракурор). Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах: „захоп улады”, „шкода нацыянальнай бяспецы” і „распальванне варожасці”.

Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці „Наше мнение”, рэдактарка і аўтарка „Беларускага штогодніка”, кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу „Беларусь у фокусе”. Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года.

Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Менску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.

Суд праходзіў з 6 лютага ў Менскім гарадскім судзе.