Каталіцкае біскупства Беларусі заклікала маліцца за ахвяр землятрусаў у Турцыі і Сірыі, вайны ва Украіне і іншых краінах



Эпідэміі, войны, прыродныя катаклізмы «сталі адметнай рысай пачатку трэцяга тысячагоддзя», гэты час «напоўнены людскім цярпеннем і выпрабаваннямі», гаворыцца ў звароце.

Каталіцкае біскупства ад імя беларускіх вернікаў выказала «блізкасць да кожнага пацярпелага, сем’яў ахвяр і ўсіх тых, хто пакутуе ад гэтага разбуральнага бедства». Іерархі загадалі дадаць адпаведныя заклікі да малітвы падчас кожнай імшы 12 лютага, а таксама правесці адмысловыя набажэнствы на працягу наступнага тыдня.

6 лютага ў Турцыі адбыўся моцны землятрус, у наступныя дні штуршкі паўтарыліся. На гэты момант вядома пра 23-25 тысяч загінулых у Турцыі і Сірыі. Сярод іх некалькі сем’яў беларусак.