Каталіцкія скаўты пачалі дастаўляць Віфлеемскі агонь у парафіі Беларусі



15 снежня каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы агню, запаленага на месцы Нараджэння Хрыста ў Віфлееме ў межах акцыі Віфлеемскае святло міру.

Сёлета, які і штогод, беларускія каталіцкія скаўты сустрэлі агонь на беларуска-польскай граніцы і цяпер дастаўляюць яго ў парафіі па ўсёй Беларусі.

Увечары 17 снежня Віфлеемскі агонь унесены у архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску, а 19 снежня прадстаўнікі польскага згуртавання скаўтаў ZHP урачыста перададуць агонь з Віфлеема ў катэдральны касцёл святога Францішка Ксавэрыя ў Гародні.

Дастаўка Віфлеемскага агню па парафіях Беларусі будзе працягвацца ажно да свята Божага Нараджэння 25 снежня.

Пазнаёміцца з раскладам можна ТУТ.

catholic.by