Кацярына Пытлева запусціла ўласны ютуб-праект



Галоўныя падзеі тыдня вачыма Кацярыны Пытлевай. На ютубе – новы беларускі медыя-праект. Журналістка і праграмная дырэктарка «Маланка Медыя» Кацярына Пытлева распачала ўласнае ютуб-шоу, называецца «Галоўнае ў Беларусі».

Наяўнасць новага шоу з навінамі не азначае, што журналістка пакідае «Маланку», яна будзе працаваць з абодвума праектамі паралельна. Ставіць перад сабой мэту – расказваць самае галоўнае пра падзеі для тых, хто стаміўся ад плыні навін.

Пры гэтым гэта не толькі палітыка – эканоміка і проста вірусныя нейкія рэчы, якія людзі маглі прапусціць. Гэты праект для тых беларусаў. Апошнія статыстыкі, якія мне траплялі, паказваюць, што беларусы стаміліся ад навінаў, стаміліся кожны дзень у тэлеграме, або яшчэ дзесьці чытаць гэтыя навіны. І вось як раз для такіх людзей, каб не кожны дзень сачыць за навінамі, але каб быць у курсе, і створаны гэты праект.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Кацярына Пытлева мяркуе, што ў ютубе павінна быць больш розных праектаў, якія маглі б задаволіць густы і патрэбы беларускіх гледачоў усіх катэгорый. Таму не баіцца канкурэнцыі і запрашае глядзець выпускі. Яна разумее, што зараз падпіскі на незалежныя медыя ў Беларусі небяспечныя, але спадзяецца, што актыўна праглядаючы – беларусы падтрымаюць яе праект.

Беларускае Радыё Рацыя