Ператрус КГБ у баранавіцкага актывіста Юрыя Казакевіча
Юрый Казакевіч — гаспадар крамы з нацыянальнай сімволікай „Росквіт” і актывіст руху „За Свабоду”.

Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння, 23 лістапада, з ператрусам да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ у Баранавічах. Прычыны візіту пакуль высвятляюцца.
Нагадаем, учора таксама праводзілі ператрусы ў Георгія Станкевіча, Аляксея Атрошчанкі і Уладзіміра Кацоры. Сілавікі распытвалі ў іх пра рух «За Свабоду».
Вясна