КДБ масава выклікае айцішнікаў, якія данацілі ў BySol і BY_help
Заснавальнікі фондаў Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык кажуць, што з іх боку ўцечка выключаная, а дадзеныя сілавікам маглі перадаць беларускія банкі.

«Было б у нас дзірава – нашыя людзі ў Беларусі даўно б сядзелі. У нас дагэтуль асноўная частка аплат адбываецца ўнутры краіны. Мы па-ранейшаму можам дастаўляць у Беларусь дзясяткі тысяч у тыдзень гатоўкай» – заўважае Лявончык.
Стрыжак і Лявончык падкрэслілі, што могуць дапамагчы айцішнікам пакінуць Беларусь.