КДБ унёс сузаснавальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»



КДБ унёс сузаснавальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў». Сілавікі вінавацяць мужчыну ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці». 

 «Ежедневник»  ўключаў бізнэсоўца  ў спіс найбольш уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў — у рэйтынгу за 2021 год ён заняў 18 месца.

Цяпер адзін з самых багатых і паспяховых беларусаў прызнаны ўладамі «тэрарыстам» за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Беларусаў у гэты спіс КДБ апошнія гады ўносіць па палітычных матывах — праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Невядома, каму менавіта ахвяраваў грошы Мікалай Кацалапаў.

Беларускае Радыё Рацыя