КДК пачаў крымінальную справу за дарагі хлеб



Крымінальную справу пачалі супраць дырэктара прыватнай гандлёвай кампаніі ў Гомелі. На яго паскардзіліся „неабыякавыя грамадзяне”. Камітэт дзяржкантролю праверыў кампанію і высветліў, што хлеб-булачныя выбары ў яе сталі даражэйшымі.

Беларусы ўжо напісалі ў Камітэт дзяржкантролю больш за паўтысячу паведамленняў, у якіх казалі пра факты падвышэння цэнаў. Камітэт зрабіў для гэтых скаргаў адмысловы нумар.

Супрацоўнікі дзяржкантролю кажуць, што праверылі ўжо некалькі дзясяткаў скаргаў. Прыкладам, у вёсцы Менскага раёна яны знайшлі таматы, якія выраслі ў цане за мінулы тыдзень. У Менскім раёне знайшлі „асобныя віды мясной і малочнай прадукцыі па завышаных цэнах” — прадаўцы ўжылі некарэктны гандлёвы наддатак.