Хапун у Гародні: затрымалі найменш шэсць чалавек
У Гародні сілавікі затрымалі некалькіх чалавек. Звесткі пра гэта з’явіліся ў праўладных каналах.

Праваабаронцы адзначаюць, што сярод затрыманых ёсць былы актор тэатра лялек і шоўмэн Аляксандр Енджэеўскі. Наколькі вядома, яго затрымалі 10 траўня.
Сілавікі таксама паказалі відэа з затрыманай намесніцай гендырэктара гарадзенскай крамы „Гемма”. Яны паказалі фота, дзе жанчына стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту.
Вядомыя імёны яшчэ двух затрыманых — Андрэй Таўрэль і Валерый Паруліс.