Хацеў звольніцца на знак пратэсту. Будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
Былога сілавіка, які хацеў звольніцца на знак пратэсту, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Гарадзенскім абласным судзе 20 лютага пачнуць разглядаць справу Андрэя Шкляра. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Яго справу будзе разглядаць суддзя Васіль Скок.
Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 году і ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Як паведамляе @Grodno_grab, Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гародні, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне з-за нязгоды з тым, як працуе сістэма.
Падтрымайце Андрэя: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Андрэй Віктаравіч Шкляр
Вясна