Кіраўнік польскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў месца знішчаных пахаванняў



Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі наведаў месца зруйнаваных магілаў польскіх жаўнераў АК у Мікулішках на Ашмяншчыне, паведаміла прэс-служба польскай амбасады.

Польскі дыпламат усклаў кветкі і запаліў свечкі на месцы магілаў, днямі па-варварску параўняных з зямлёй. З 22 крыжоў, усталяваных на гэтым мемарыяльным месцы, не засталося ніводнага.