Кобрынскія ахоўнікі рэжыму наведалі хутар інваліда 2 групы Аляксандра Краўчука з мэтай правядзення вобшуку



Кобрынскія ахоўнікі рэжыму наведалі хутар інваліда 2 групы з вёскі Дзевяткі Кобрынскага раёна Аляксандра Краўчука з мэтай правядзення вобшуку.

Аляксандр Краўчук

Яны з 2020 года шукаюць аўтара абразы Лукашэнкі ў Кобрынскім чаце. Яны не могуць знайсці аўтара каментара, затое ўжо шосты ці сёмы раз едуць з вобшукам да Краўчука, які змагаецца з карупцыяй у раёне і за права на годную працу для інвалідаў, кажа Аляксандр Краўчук:

– Я зараз у Мінску, у пратэзным. Як толькі з’ехаў, яны прыехалі на хутар з ператрусам. Натуральна тамака ўсё было зачынена, яны прыехалі дадому. Жонка сказала – ключоў няма, мы жывем паасобна, і набрала мяне. Следчы дапытваўся, калі мяне выпішуць. Я яму нічога не сказаў. Потым кажу: дык што ж, дарагія мае? Рабіце, як вы звычайна рабіце – узмывайце, ламайце ўсё. Вы ж 10 жніўня сапраўды так усё рабілі.

Паводле Аляксандра Краўчука, адказ Краўчука не спадабаўся следчаму Дзмітрыю Грыгаруку, і ён сказаў, што цяпер яны паступяць па-свойму. Краўчук асцерагаецца правакацый з боку органаў. У выглядзе падкінутых наркотыкаў ці патронаў. Ён пісьмовай заявай папярэдзіў аб гэтым начальніка Кобрынскай міліцыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя