Колькасць палітвязняў з Берасцейшчыны дасягнула найвялікшай лічбы
253 – апошняя зафіксаваная лічба палітвязняў з Берасцейшчыны. Гэта абсалютны антырэкорд.

Апошнія месяцы колькасць тых, хто праходзіў па крымінальных палітычна матываваных справах і быў прызнаны вязнямі, вагалася ад 240 да 245 чалавек, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– За апошнія тыдні ў нас дадалі амаль дзясятак чалавек, якія былі асуджаныя ў асноўным да калоніі, калі я не памыляюся. З такіх самых гучных выпадкаў – гэта Дар’я Лосік. Яе толькі нядаўна затрымалі, ніякага суду не было. Амаль ва ўсіх астатніх выпадках – гэта менавіта людзі, якія ўжо асуджаныя.
„Павелічэнне або змяншэнне колькасці палітвязняў з Берасцейшчыны адбывалася з-за таго, што хтосьці набываў статус палітзняволенага, а нехта страчаў яго, паколькі, напрыклад, чалавек цалкам адбыў тэрмін і яго зняволенне скончвалася”, – дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя