Колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне пачала змяншацца



250 чалавек з Берасцейшчыны маюць статус палітвязняў. Гэта на тры чалавекі менш, чым месяц таму.

„Паколькі апошнім часам больш вызваляецца, чым прызнаецца палітвязнямі,” – распавяла праваабаронца „Вясны”.

У нас за апошнія два месяцы завершылі адбываць пакаранне недзе дзясятак так званых «карагоднікаў», людзей, якіх у Берасці судзілі па «карагоднай справе». Частка з іх разам ад’язджала на «хімію», і разам яны выходзілі. Таму ў нас зараз гэта лічба, на шчасце, крыху змяншаецца.

Праваабаронца звярнула ўвагу, што колькасць палітвязняў з Берасцейскай вобласці змяншаецца выключна праз тое, што тыя, хто праходзіў па крымінальных палітычна матываваных справах, цалкам адбылі сваё пакаранне. Гэта ніякім чынам не сведчыць, што сітуацыя паляпшаецца, адзначае праваабаронца.

Беларускае Радыё Рацыя