Колькасць самагубстваў у Беларусі – адна з самых высокіх у Еўропе



У апошнія два-тры гады ў Беларусі здараецца каля 2200 выпадкаў самагубстваў, такія актуальныя дадзеныя агучылі медыкі з нагоды Сусветнага дня прадухілення суіцыдаў. Увогуле за дваццаць гадоў колькасць самагубстваў у краіне знізілася на 40%, але па-ранейшаму застаецца адной з самых вялікіх у Еўропе.

Фота: slcrb.by

Па словах псіхолага Наталлі Вярбіцкай, атачэнне чалавека можа заўважыць, што з іх блізкім нешта не так, бо нават за некалькі дзён да здарэння зменьваюцца паводзіны:

-Прыгнечаны настрой – гэта адная з прыкмет дэпрэсіўнага стану, зніжэнне фізічнай актыўнасці, высокая стамляльнасць. Зніжэнне інтэлектуалтнай актыўнасці, калі зніжаецца памяць, зніжаецца ўвага, не ўтрымліваецца інфармацыя. Парушэнне апетыту, сну. Стан плаксівасці, раздражняльнасці, нежаданне размаўляць з людзьмі, пачуццё ўласнай нікчэмнасці.

Атрымліваецца, што ў Беларусі смяротнасць ад суіцыдаў перавышае смяротнасць ад дарожна-транспартных здарэнняў і пажараў разам узятых.