Крымінальную справу Паўла Мажэйкі перадалі ў суд
Крымінальную справу Паўла Мажэйкі перадалі ў суд. Гарадзенскага журналіста і культурнага менеджара абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Журналіста затрымалі летась 30 жніўня, калі ён вярнуўся на радзіму з Польшчы. У сакавіку яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Тады паведамлялі, што следчых дзеянняў з ім не вядуць.
25 мая ён адзначыў у турме юбілей — 45 гадоў.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні знаходзяцца 33 прадстаўнікі медыя.